25 комментариев к “А ці трэба нам беларуская мова?”

  1. Вангор:

    Мякка кажучы, дзіўна чытаць артыкул на тэму праблемы беларускай мовы ў "беларускай" рускамоўнай газеце. Юда заклікае да сумленьня… Ганьба! am

  2. Lor@:

    Усё ж такі не дзіўна, а вельмі прыемна чытаць гэты артыкул! Дзякуй, Андрэй!

  3. ВАНГОР:

    " Усё ж такі не дзіўна, а вельмі прыемна чытаць гэты артыкул! Дзякуй, Андрэй! "
    ———————————————————————————
    ———————— Канечне! Кожнаму далакопу беларушчыны , расейскаму шавіністу і нашай гадоўлі нігілісту вельмі прыемна чытаць падобныя сьцінаньні па адыйшоўшай (не па добрай волі) ў нябыт. І будуць бясконца ўдзячныя аўтару за чарговы напамінак, што іх ужо ніколі не патурбуе нябожчыца, што іхны "вытанчаны слых не разане" самая мілагучная са славянскіх моў. Іх, як скаціну, хвалюе жрачка (калбОса), забыўшыся на тое, што ад узроўню культуры і духоўнасьці наўпрост залежыць матэрыяльны ўзровень нацыі. Але бяз мовы яна таксама сканала. А бязмоўнабездухоўны статак задаволіцца і падножным кормам і скоцкім жыцьцём і хоць якім пастухом. Упэўнены, што і рэдактар газэткі доўга насьмельваўся і скрыгочучы зубамі , клянучы аўтара пусьціў да друку матар'ял. Яшчэ і пугі атрымае ад пастуха.

  4. Анатолий Довыденко:

    Чтобы люди в Беларуси заговорили по-белорусски, это должны начать делать начальники, а они у нас "ператрахивают" только! А если язык не нужен в делах, то это не больше чем фольклорные песни, всем нравятся, но никто, кроме особофанатичных фольклористов, ими не пользуется — ни на дискотеках, ни на свадьбах. Так и с белорусским языком — нет ни документов, ни культуры, ни преподавания в ВУЗах на нём. Так для чего он тогда кому нужен? Зачем его учить? Для расширения кругозора? Так лучше я английский хорошо выучу — на нем меня во всём мире поймут, он везде востребован. А если белорусы сами себя не уважают и нацией не считают — то с этим ничего не поделаешь. Обидно, досадно, но — ладно!

  5. Александр:

    Опять начинают выползать эти националисты! Если кому-то хочется разговаривать на никомуненужном наречии то пускай себе и разговаривают. ,А застовлять нормальных людей учить мёртвую мову нам не надо! лучше бы думали как зарплату поднять, а то вон в магазинах уже калбоса стала дифицитом!

  6. alexx63:

    не знаю ниодного человека который бы разговаривал на беларускай мове.Имею ввиду своих друзей и знакомых.

  7. Андрэй Мядзведзеў:

    alexx63:
    12.01.2012 в 5:05 пп

    не знаю ниодного человека который бы разговаривал на беларускай мове.Имею ввиду своих друзей и знакомых.
    ________________________________________

    Шаноўныя чытачы, дзякуй за актыўнае абмеркаванне!
    Паважаны alexx63, дык ці лічыце Вы, што ў нашай краіне так павінна быць? Вы сказалі, што нікога ў сваім коле зносінаў не ведаеце, хто б размаўляў на беларускай мове. Вы, мусіць, маеце на ўвазе літаратурную мову. Альбо ў Вашым коле знаёмых няма людзей з вёскі. Там выкарыстоўваецца менавіта беларуская мова. Не літаратурная, праўда, а гутарковая, з вялікай колькасцю русізмаў і дыялектызмаў. У той, жа час, культурны чалавек павінен, мне здаецца, акрамя гутрковага варыянта валодаць і літаратурным. У нас жа лічыцца, што з маці ў вёсцы можна размаўляць на гутарковай беларускай, а ў горадзе з сябрамі і на сходах усялякіх — выключна на падабенстве рускай. Ці лічыце Вы гэта нармалёвым? І яшчэ хацелася б пачуць Вашае меркаванне — ці варта ўвогуле ўзнімаць гэтую тэму ў Рэчыцы і ў прыватнасці на старонках «Дняпроўца»? Хутка будзе адзначацца Міжнародны Дзень родных моў. Ці трэба хаця б да яго асвятліць моўныя варункі ў рэгіёне?

  8. Юрый:

    Александр:
    18.09.2011 в 9:26 пп
    Опять начинают выползать эти националисты! Если кому-то хочется разговаривать на никомуненужном наречии то пускай себе и разговаривают. ,А застовлять нормальных людей учить мёртвую мову нам не надо! лучше бы думали как зарплату поднять, а то вон в магазинах уже калбоса стала дифицитом!
    ___________________________________________________
    Аляксандр, «нацыяналісты» — гэта тыя, хто ставіць «сваю» нацыю вышэй за іншыя. Не аб гэтым Андрэй Мядзведзеў піша ў сваім артыкуле, а аб тым, што трэба годна ставіцца да сваёй мовы (менавіта мовы, а не «наречия» — бачу, гісторыю Вы не ведаеце) і культуры. ПРЫЯРЫТЭТ РОДНАЙ МОВЫ — спадарожнік цывільнага, сумленнага чалавека. Будзе мова, культура — з’явяцца і тыя, хто здолее «зарплату поднять».

  9. Дзякуй аўтару за артыкул.Рубам пстаўленае пытаньне, зроблены добры аналіз сытуацыі.

    Колісь даўно я ўзяў сабе за правіла: нават адно вымаўленае на мове слова- маленечкі крок да агульнага адраджэньня. Як бы чалавек ні казаў і што б ён ні казаў на мове ці трасянцы ці нават па-расейску з 1-2 словамі у хвіліну па-беларуску — усё адно лепей, як магло бы быць.
    І гэтае простае правіла дапамагае выносіць усё што адбываецца зараз з мовай.
    Гэта да таго, што пачынаць трэба зь сябе і гэта зусім не складана, як піша аўтар.

    І ёсьць пэўныя рэцэпты, але гэта асобная тэма.

    Цешаць камэнтары аргэсыўных беларусафобаў.

    Людзі, не выдурняйцеся. Вас бачна наскрозь.

    Ці гэта незадушаная ў сябе правінцыйнасьць, комплекс непаўнавартасьці так бы мовіць, ці ваша праца…

    Я ведаю некалькі дзясяткаў людзей, што наўсьцяж размаўляць на мове ў Гомелі. Ствараюць беларускамоўныя сем’і, жывуць.

    Я абыйшоў ад дзьвярэй да дзьвярэй не адну тысячу кватэр і размаўляў паўсюль па-беларуску. Дык вось за гэты час я сустрэў толькі 2 (!!!) кватэры калі да мяне рэальна агрэсіўна паставіліся толькі праз мову.

    Беларусы не размаўляюць па-беларуску, але паверце мне, пераважная большасьць дзячыць за мову, прсояць прабачэньне, што ня могуць падтрымаць, апраўдываюцца. Гэта зрэз грамадзтва!

    Па-беларуску існуе шмат якаснага культуранаг прадукту, варта толькі пацікавіцца, А той хто сьцяврджае адваротнае і з расейскай культурай наўрад-ці знаёмы.

    І гэта нават добра, калі адзінай перашкодай у вывучэньні мовы яны бачацць наступнае:

    «Чтобы люди в Беларуси заговорили по-белорусски, это должны начать делать начальники, »

    і дадаюць,што
    «нет ни документов, ни культуры, ни преподавания в ВУЗах на нём»

    Дык тое ўсё лёгка выпраўляльна і пры спрыяльнай сытуацыі нават такія злосныя каментатары будуць першымі нацыяналістамі.

    2 Александр:
    у ссср лічылася, што даярка можа кіраваць краінай. даярка мусіцб даіць кароў, калі што.
    А аўтар гэтага артыкула павінен пісаць падобныя артыкулы, э эканмісты займацца эканомікай, тады і кілюаса ў крамах будзе. Пра вашую «нармальнасьць» — чытай вышэй. Да шчасьця такія як вы як раз выключэньне з правілаў.

  10. Артем:

    не нужна

  11. Марына:

    Забыліся на мову.
    Згубілі карані.
    Балюча ранім словам,
    Павольна лічым дні.
    Не верачы ў цуд,
    Ад радасці бяжым…
    Чаму ж мы тут? А?
    Наогул:
    Варта жыць?..
    P.S. нашаму люду вельмі і вельмі цяжка ўразумець сябе адзінай нацыяй, паколькі без мовы мы не нацыя, так сабе — тутэйшыя. а як жа інакш? «наречие» наша «никомуненужное» (!), а тое «наречие», што ведаць НІБЫ патрэбна, — ведаюць на «выдатна з плюсам». гэта не «калбОса в дИфиците», а свядомасць у дэфіцыце.

  12. Николай:

    У нас с стране все разговаривают на том языке, на котором кому удобнее. И если кто-то разговаривает на перемешанном языке из двух, то это его личное дело. Зачем людям ещё и язык навязывать? Действительно — и так проблем хватает!

  13. Нонна:

    Я лічу, што ў нашай краіне абавязкова трэба адраджаць нашую мову. І «Дняпроўцу» трэба расказваць адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна не ведаць яе і не карыстацца ёй.

  14. Kastus:

    упэўнены, дзяржаўную беларускую мову мусіць ведаць кожны грамадзянін Беларусі! іншая справа, якой карыстацца штодня..

  15. Александр:

    Рассказывать о белорусском языке нужно. Его употребление в реальной жизн населения расширять нужно. Но ни в коем случае не стоит его навязывать. Это вызывает обратную реакцию. Поэтому, еслирайонная газета будет РАЗУМНО «продвигать» белорусский язык, я только «за»!

  16. Стас:

    Конечно разговаривать по беларуски сейчас очень не просто. Но языковая самобытность не толька вредна, но и полезна. Полезна для продвижения товаров. Белорусская идентификация товара помогает местным производителям выделять свой товар на фоне украинской и российской продукции на своем и иностранном рынке. Ведь за белорусской продукцией давно закрепилось звание доступной, но качественной.

    Можно вспомнить опыт львовского ресторана Крыивка, который сделал своей главной фишкой региональную самобытность. Макдональдсы и Бистро есть во многих городах, а Крыивка одна.

    А так чем Речица будет отличаться от Новозыбкова? Такая глобализация нам не нужна)

  17. Андрэй Мядзведзеў:

    Паважаны Стас! А хто казаў, што моўная самабытнасць шкодная? У Нямеччыне Вас цудоўна зразумеюць па-ангельску. Але ж і нямецкае мовы немцы не выракаюцца! Тое ж і ў Італіі, і ў Іспаніі, і практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, народы якіх маюць свае мовы. І гэта нягледзячы на ўсе глабалізацыі. Ангельская мова — насамрэч мова МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ зносін. А ўнутры сваіх краін усе народы вядуць справы на сваіх мовах. Толькі беларусы — на мове суседа. І справа тут не ў Макдональдсах…
    Дзякую, што адгукнуліся на публікацыю. Хацелася б даведацца Вашую думку наконт апошняга артыкула на гэтую тэму: «Мова родная — мова матчына». Там я паспрабаваў пачаць тлумачыць, навошта беларусам беларуская мова.

  18. Стас:

    Беларусификация нужна. На мой взгляд, возможна только сверху-вниз. Когда мова употребляется рекламщиками, политиками, журналистами, психологическое привыкание происходит быстро и безболезненно. А сегодня мова отличительная черта волевых и принципиальных интеллигентов, влияние которых не так и велико.
    Могу сказать вам шчырае дзякуй, як журналисту)

  19. Андрэй Мядзведзеў:

    Стас, дзякуй і Вам, што не абыходзіце ўвагай тэму! Але пакуль мы будзем чакаць, што нам «зверху ўніз» загадаюць карыстацца беларускай мовай — яна зусім сканае. Ды і не ўспрыме наш народ ужо нейкае навязванне зверху. На мой погляд, трэба сапраўды пачынаць з сябе. Паціху ў аўтобусе з кандуктаркай, у «Адным акне» ці падатовай інспекцыі з нейкім чыноўнікам (гэтая катэгорыя, дарэчы, згодна з Законам аб зваротах грамадзян, АБАВЯЗАНАЯ Вам адказаць на той з дзяржаўных моў, на якой Вы да іх звярнуліся), з сябрам на аўтобусным прыпынку, урэшце рэшт — але трэба пачынаць. Пачынаць, не баючыся, што недзе зробіце памылку, успрымаць выпраўленні знаўцаў як удасканаленне. Паверце майму досведу — зараз беларускамоўных успрымаюць досыць адэкватна! Наадварот — падтрымліваюць і з сорамам прызнаюцца, што самі вучылі-вучылі ды не вывучылі.
    Удачы Вам!

  20. Москаль:

    Ну вот опять натыкаетесь на те же грабли. Воинственная империя и ее единомышленники взяли и поделили речь посполитую как торт на кусочки. Потом жалкие попытки создать БНР — коммунисты не дали. После этого вместо любимой тарашкевицы дали наркомовку. В наше время двуязычие — причем аргументы приводить не стоит, как не крути русский язык (великий и могучий), используется практически повсеместно. Даже нормативно-правовые акты на нем издаются. Поэтому через несколько лет его будут изучать только филологи как сейчас старославянский и древнерусский.

  21. Андрэй Мядзведзеў:

    Паважаны… Нават не ведаю, як да вас звярнуцца… Але…
    У нас жабам будуюць пераходы пад аўтатрасамі, каб, крый Божа, нейкае жабяня не раздушыла машына, ды яно з нашае фаўны не знікла. І гэта цалкам правільна. Са знікненнем аднаго віду жаб, парушыцца цэлы біялагічны ланцуг. Таму грошы, якія ідуць на пабудову тых самых жабячых пераходаў, мусіць, укладаюцца абгрунтавана.
    У той самы час, з моўнай карты свету, прычым не недзе ў джунглях Афрыкі, а ў цэнтры матухны-Еўропы, знікае адна з найбольш універсальных і распрацаваных славянскіх моў, носьбітамі якой павінен быць дзесяцімільённы народ. І самому гэтаму народу глыбока начхаць на гэтую з’яву, бо адурманены ён рознымі міфамі, народжанымі той самай ваяўнічай імперыяй і яе ідэалагічнымі пасыламі.
    Дык ці ж лічыце Вы гэта правільным? Ці можа варта рабіць хоць нейкія захады для выратавання не толькі жаб, але і адзінай у свеце, НАШАЙ, беларускай мовы?

  22. Екатерина:

    Выскажусь я.
    Не очень умею разговаривать на белорусском языке, но скажу так!
    Что когда мама говорит на белорусском , то и самой хочется «размаўляць прыгожа як маці»
    Белорусский язык очень красив в общении, легок в написании.
    Когда знакомые говорят ,что у них школа была белорусского уклона и такие предметы как химия, физика и т.д. были на белорусском- мне чуток и завидно!
    Мы родились, выросли на белорусской земле и так поступить «жёстко» с «нашай мовай» это огромная утрата !!!

  23. Светлана:

    Я тоже очень люблю беларусский язык, хотя живу и не в Беларуси давно, но когда слышу родной диалект аж сердце замирает!И очень много читаю на родном языке, как много образного осталось в нем, это язык наших предков, а мы должны знать его. А английский пусть знают англичане, американцы и прочие народы , для которых он родной язык!

  24. Лявон:

    Ці патрэбна нам беларуская мова?
    Што за пытанне?Хто мог яго напісаць?
    Мая думка такая-вельмі патрэбна,патрэбна і патрэбна.
    Я -беларус які нарадзіуся і жыву тут.
    Мне вельмі шкада і крыудна бачыць як
    зьневажаецца наша мова.
    Жывеш у краіне патрэбна ведаць традыцыі
    і мову народа.Няведаеш-вывучай,яна легка
    вучыцца.Беларуская мова самая цудоуная і меладычная.
    Чытаю ,пішу і размауляю па-беларуску.
    Няма беларускай мовы-няма нацыі.
    Калі бываю у Маскве валодаю па-расейскі,гэтым
    паважаю народ і мову краіны.Чаму у нас такога няма?
    Чаму у краіне няма беларускамоунага радые,тэлевізійных
    каналау,дзе на працягу цэлага дня и зауседы вяліся перадачы па-беларуску?
    Беларусы!
    Вывучайце,пішыце,размауляйце усюды і зауседы на
    беларускай мове,тады яна будзе у лепшым стане,чым цяпер.
    З павагай-Лявон.

  25. Андрэй Мядзведзеў:

    Паважаны Лявон! Калі Вы чыталі артыкул, то, пэўна, павінны былі зразумець, што пытанне «Ці трэба нам беларуская мова?» тут — рытарычнае. Але…
    Вось пачытайце каментары — амаль усе пішуць, што мова патрэбная, як яны яе любяць, якая яна ім мілая…
    У той жа час, я мару хоць раз нарвацца ў Рэчыцы на чалавека, які б размаўляў па-беларуску. І дзе ж яны, гэтыя аматары мовы пахаваліся?! У аўтобусах заўжды знарок, паводле абвесткі, «рыхтуючыся да выхаду загадзя», прасоўваюся і пытаю ў тых, хто стаіць наперадзе: «А ці будзеце Вы на наступным прыпынку выходзіць?». Менавіта будую фразу такім чынам, каб было зразумела, што гэта не на «трасянцы», а па-беларуску. У адказ бачу здзіўленыя позіркі, і поўныя сарказму ўсмешкі, нібыта ў мяне рогі выраслі.
    Дзе ёсць хоць адзін адмысловец у нейкай канторы, які б вёў паперы па-беларуску? Ці можа муляр, які б прасіў «майнуць» яму «цэглу», а не «кірпічы»? Ці бурыльшчык, які б падаваў сваім памбурам каманды па-беларуску? Ці настаўінца матэматыкі, якая б распавядала дзецям аб простакутніках, а не «прамаугольніках» (ды што там — матэматыкі, у маёй дачкі ў сёмай рэчыцкай школе класны кіраўнік выкладае беларускую мову, але бацькоўскія сходы для нас вядзе па-руску, нібыта лічыць нас нейкімі недаадукаванымі невукамі, якія не зразумеюць, калі ім пра паводзіны іх дзяцей будуць казаць па-беларуску).
    Згадзіцеся, Лявон, у гэтым дачыненні пытанне, вынесенае ў загаловак артыкула не падаецца такім ужо рытарычным.
    Магчыма Вы недзе паказваеце прыклад прасоўвання мовы ў жыццё. То паведаміце нам — «Дняпровец» пастараецца распавесці пра такі станоўчы прыклад!

Добавить комментарий