Культура

4060

Дэз-метал гурт EVTHANAZIA з Рэчыцы прэзентуе новы кліп на свой беларускамоўны сінгл "Вера, Воля..."

 +

Найстарэйшы з дзеючых беларускіх дэз-метал гуртоў – рэчыцкая EVTHANAZIA– ладзіць эксклюзіўнае шоў у падтрымку свайго новага кліпу на нядаўна створаны беларускамоўны сінгл “Вера. Воля...".

Здымкі новага кліпу адбываліся ў досыць незвычайных месцах – на галоўным гарадскім сметніку, што разам з гарой рэшткаў вытворчасці зніклага гідролізнага завода ўзвышаецца марсіянскімі пейзажамі па-над падворкамі прыгараднай вёскі Дзяражня, а таксама на руінах былой вайсковай часткі, што туліцца да лесу на ўскрайку Рэчыцы, ды на мясцовай аўтаразборцы.

Сярод здымачнага антуражу – сярэдневечны рыцарскі рыштунак і незвычайныя транспартныя сродкі, якім пазайздросцяць нават чатлане з фільма “Кін-дза-дза” са сваімі пепелацамі, хаця сам кліп, хутчэй, суадносіцца з больш сучасным постапакаліптычным кіно “Шалёны Макс”.

У метал-абойму шоў-прэзентацыі кліпа “Вера. Воля…”, акрамя самога дэз-метал-бэндEVTHANAZIA, зараджаныя і госці імпрэзы. Імі стануць трэш-груў-метал групоўка з Гомеля IVORYGOD, абноўлены склад мінскіхвікінг-дэз-металістаў з ALFAR і нашыя землякі “КТО-ЛИБО”, якія граюць тру хардкор і гатовыя прапанаваць гледачам сваю новую праграму.

Як сцвярджаюць удзельнікі EVTHANAZIA, для тых, хто ўмее цаніць цяжкую музыку, будзе дужа файная нагода адчуць сапраўдную сечу! Кліп цалкам на вялікім экране, расповеды аб здымках і, вядома ж, упадабаныя здаўна тэмы ўжывую.

Шоў-прэзентацыя адбудзецца ўжо ў бліжэйшую суботу, 28 лістапада, у клубе “Чорнае золата”, што знаходзіцца ў Палацы культуры і тэхнікі “Нафтавік”, пачатак а палове на 17-ю.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети