Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Зялёны змей-паганец
Источник: Dneprovec.by Фото: з інтэрнэту, носіць ілюстрацыйны характар
Цэлае ранне стаіць Мікіта каля жонкі і канючыць:
– Дай два рублі! – Яго твар, абрызлы, пасінеўшы, строіць розныя грымасы.
– Куды табе яны?
– У мяне з’явіўся сябар, які не можа чакаць.
Жонцы надакучыла слухаць і прыйшлося даць грошы, каб адчапіўся.
Прайшоў час. Мікіта з’явіўся толькі ўвечары. Увесь у брудзе, ледзь ногі перастаўляў. Гэта з сябрам так начаставаўся.
А завецца той у простым людзе зялёным змеем-паганцам. Наганяе тэмпературу пад 40 градусаў, адбірае розум, сілу волі, чалавек становіцца ніякім. У вачах усё мільгаціць, рукі дрыжаць. Толькі слабавольныя шукаюць гэткага дружбана. І гэта ўжо хвароба сур’ёзная. Трэба да дактароў звяртацца. Беднай жанчыне гора, неяк трэба змагацца з ім.
Так што, людцы добрыя, перш чым пачынаць сябраваць з такімі «таварышамі», падумайце наперад, што з гэтага атрымаецца.
Ніна ТРОШКА, в. Жмураўка