Общество > Нам пишут

1737

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Дапамога святой

 +

«Няма мацнейшага граху, чым кінуць сваё дзіця», – думала старая Аксіння. Яе дачка, пакінуўшы двух дзяцей, з’ехала з дому на заробкі. А дзеткі хочуць бачыць сваю маці, размаўляць з ёй.

Малы Данілка часта прыстае да бабулі з пытаннем: «Калі маці прыедзе?» А Настачка спявае песеньку сваёй ляльцы: «Маці-матулечка, не знікай, хутчэй да нас прыязджай!» Аксіння слухае ды неўзаметку выцірае слёзы.

Надышла нядзеля. Жанчына па-святочнаму апранулася і пайшла да капліцы Ефрасінні Полацкай з намерам прасіць дапамогі ў святой. Перахрысцілася, стала на ўсколенцы і пачала прасіць святую дапамагчы вярнуць дачку дзецям.

Скончыўшы сваё маленне, Аксіння перахрысцілася і ўпэўненай хадой пайшла дамоў да ўнукаў. Дзень быў сонечны. Залацістыя праменьчыкі ад іконы асвяцілі жанчыну. Усё будзе добра.

Праз колькі дзён унукі прыбеглі да бабулі з навіной. Маці прыслала ліст. З нецярпеннем чыталі тую вестку. Маці хутка прыедзе дамоў, засумавала па сваіх крывіначках. Больш не будзе з’язджаць. Трэба быць побач з дзецьмі.

Жанчына ў думках дзякавала святую за добрую дапамогу. Разам з дзецьмі бабуля пайшла да капліцы, каб падзяліцца радасцю. Унукі ўсклалі кветкі да святога месца.

Ніна Трошка, в. Жмураўка

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity