Общество > Нам пишут

1126

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Першыя настаўнікі

 +

Згадзіцеся, школа для кожнага з нас – другі дом, дзе праходзіць дзяцінства, сталенне асобы. І гэтую аснову закладваюць першыя настаўнікі, а завяршаюць у старэйшых класах з іншымі педагогамі.

Праходзіць час, а ў сэрцах былых выхаванцаў жывуць удзячнасць і памяць аб сваіх першых настаўніках, бо яны закладвалі трывалы падмурак ведаў, пакідалі добры след у іх жыцці.

Ад імя старэйшага пакалення прыгадаю першых настаўнікаў Жмураўскай СШ, якой ужо няма, але памяць аб гэтай школе жыве. Гэта Вольга Сямёнаўна Прахарэня, Соф’я Іванаўна Кандакова, Соф’я Архіпаўна Бракарэнка, Антаніна Аляксандраўна Бандарэнка, Марыя Аляксееўна Шаўлоўская, Анастасія Дзянісаўна Кірушкіна. Значна пазнейшыя – Галіна Пятроўна Салдаценка, Людміла Міхайлаўна Лёгенькая і інш. Любімай справе кожны з іх аддаў каля 40 гадоў. Яны імкнуліся ў сваёй рабоце выкарыстоўваць вопыт лепшых педагогаў краіны, дадавалі нешта сваё. На іх уроках заўсёды можна было адзначыць новае для сябе. Вучні з цікавасцю слухалі сваіх настаўнікаў. Парушальнікаў дысцыпліны не было, бо ад яе залежыць засваенне тэмы.

Не сакрэт, што работа калектыва залежыць ад кіраўніка школы. Успомнім Віктара Іванавіча Шаўлоўскага, ветэрана вайны, які ўсё сваё жыццё прысвяціў школе. Ён умеў з’яднаць людзей, накіраваць іх намаганні да дасягнення пастаўленых задач. Сам дырэктар быў прыкладам для ўсіх. Яго жонка Марыя Аляксееўна была заўсёды побач, падтрымлівала ў рабоце. Сама працавала ў пачатковых класах. Вырасцілі чатырох дачок, дзве з іх пайшлі па бацькоўскай сцяжыне – сталі педагогамі.

Напярэдадні Дня настаўніка хочацца павіншаваць і пажадаць усім педагогам здароўя і шчасця, радасці ад поспехаў сваіх вучняў і мора кветак! Мы памятаем вас, любімыя і дарагія!

Ніна Трошка, в. Жмураўка

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity