Общество > Нам пишут

1993

Пішуць рэчычане. У Дзень Перамогі

 +

Ганна сядзела на зэдліку перад вісеўшым на сцяне фатаздымкам маладога хлопца, які быў зроблены заезджым фатографам незадоўга да вайны, на ім – яе старэйшы брат Васіль. Ён у першыя ж дні пайшоў на фронт. Яна ж з сям’ёй прайшла ўсё страшеннае пекла нямекай акупацыі.

Пасля вызвалення пачалі прыходзіць трохкутнікі ад Васіля. А потым, як зараз памятае, прыйшла папера з пячаткай, у якой было сказана, што ён загінуў у Берліне як раз 9 мая.

 І вось яна сядзіць у гэты дзень у хаце і ўспамінае: Васіль прыгожы, высокі малады хлопец заходзіць у хату. Падхоплівае яе на рукі, кружыць па хаце і прыгаворвае:

– Вішанька мая майская! Якая ж ты маленькая. І калі ж ты вырасцешь? (Васіль быў намнога старэйшы).

Яна вырасла, выйшла замуж. З мужам, хоць і цяжкія былі гады, жылі добра. Нарадзіўся сын. Але муж памёр рана. Сына выгадавала адна. Ён знайшоў сваю дарогу ў жыцці. Яна мае двух добрых унукаў. Іх сям’я яе не забывае. Часта наведваюцца і зімой, і ўлетку. Завуць да сябе жыць, але яна пакуль не згаджаецца.

Унукі для любімай бабулі правялі ў хату ваду, купілі пральную машыну, у куце на кухне зрабілі душ. Жыві, бабуля, і радуйся! На зіму прывозяць ёй дровы. Што ні кажы, а ўнукі ў яе добрыя, не тое, што суседскія. Прыязджаюць толькі ўлетку, каб адпачыць на прыродзе: папіць гарэлкі ды паесці шашлыкоў – стаміліся бедныя!

На вуліцы чуецца музыка, спевы, вясёлы гоман. Свята – Дзень Перамогі! А яна сідзіць у хаце, успамінае і чакае гасцей: сына з нявесткай і ўнукаў. Яны сёння павінны прыехаць. Зноў будуць зваць да сябе. І яна рашыла: цёплыя дзянькі яшчэ пажыве ў вёсцы, а ў зімку паедзе да родных жыць. Усё ж, як кажуць, старасць не радасць!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity