Общество > Политика

1472

Меркаванне жыхароў Рэчыцкага раёна. Краіну, дзе жывеш, трэба берагчы і развіваць

 +

Ніна Трошка, пазаштатны супрацоўнік газеты «Дняпровец»:

– Значнасць рэферэндума, на мой погляд, ва ўмацаванні дзяржаўнасці. Прыйсці на рэферэндум – значыць выканаць свой грамадзянскі абавязак.

У артыкуле 54 праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прапануецца замацаваць абавязак кожнага з нас быць патрыётам, захоўваць памяць пра гістарычнае мінулае нашага народа. У вёсцы Жмураўка Рэчыцкага раёна стаіць помнік загінуўшым салдатам. Тут пахаваны змагары розных нацыянальнасцей. Ну як іх забыць? Яны ж вызвалілі нашу вёску ад фашысцкай нечысці!

Мы жывём у дзяржаве, гісторыю якой пішам самі. Ад кожнага з нас залежыць шлях развіцця краіны. Наш народ жадае жыць у міры, не ваяваць, а сябраваць. Людзі вытрымалі шмат пакут і гора ў мінулую вайну. І дзякуй, што я, мае дзеці і ўнукі жывём пад мірным небам.

Кожны беларус павінен праявіць у дзень рэферэндума сваю грамадзянскую пазіцыю. Я за стабільнасць і будучыню роднай Беларусі, бо мы з’яўляемся гаспадарамі сваёй зямлі. Важна разумець, што краіну, дзе жывеш, трэба берагчы і развіваць, бо тут жылі нашы продкі, за яе свабоду пралівалі кроў нашы бацькі і дзяды. І на рэферэндуме мы маем магчымасць выказаць свае адносіны да будучыні Беларусі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity