Общество > Нам пишут

1483

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Дабрыня і чуласць побач

 +

Першы месяц зімы, снежань, выдаўся незвычайна цёплым. Хаця ў апошнія гады гэта здараецца ўсё часцей і часцей. Дзянькі былі часам з дажджамі, а ўначы падмарожвала. Устанеш раніцай, а замест дарогі – суцэльнае шкло. І як жа ісці? Невядома. А многія жыхары нашай вёскі працуюць хто ў Гомелі, хто ў Рэчыцы. І на цягнік трэба ісці ні свет ні зара – у шэсць, сем гадзін раніцы. Цёмна і слізка. Што рабіць?

 

 

Але заўсёды здараецца штосьці такое, што паварочвае ўсе справы ў лепшы бок. Так было і тут. Жыве ў нашай вёсцы з нядаўняга часу малады і не вельмі прыкметны хлопец Міша, так яго клічуць і суседзі. Прозвішча яго, на жаль, не ведаю. Жыве ён у дзедавай хаце. Зрабіў які-ніякі рамонт і даглядае хатнюю жывёлу: коз, парсючка, ёсць і сабачка.

Дык вось, Міша доўга не разважаў. Убачыўшы бяду на дарозе, ён узяў двухколавую тачку, насыпаў пяску і раскідаў яго па сцяжынцы ад прыпынку цягніка да вёскі, прычым да канца вуліцы.

Вы можаце задаць мне пытанне: «А што, ён подзвіг здзейсніў?» Не, зразумела, не подзвіг, але ж зрабіў добрую неабходную справу, да якой іншыя не дадумаліся. З такіх учынкаў, вялікіх і малых, і складаецца наша жыццё, думка, клопат
аб нас.

Усе жыхары, хто ходзіць па гэтай сцяжынцы, а гэта амаль кіламетр, былі вельмі ўдзячны гэтаму сціпламу хлопцу. Больш бы такіх маладых людзей, і, можа, наша грамадства сапраўды стане крыху дабрэй і спагадлівей.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity