Общество > Нам пишут

2400

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Наша Памяць жыве!

 +

У светлае свята – Дзень Перамогі – хачу ўспомніць сваіх аднавяскрўцаў, якія ў час вайны цярпелі пакуты, змагаліся з ворагам, гінулі, але не здаваліся, верылі ў Перамогу. І яна прыйшла з радасцю і са слязамі на вачах.

Нам, не бачыўшых вайны, вельмі важна памятаць тых, хто цаной свайго жыцця здабыў свабоду. Памяць чалавечая – гэта наша гісторыя. І мы не павінны дапусціць новай вайны.

317 воінаў, жыхароў Жмураўскага сельскага Савета, не вярнуліся дамоў з вайны. Насельніцтва ў час вайны актыўна дапамагала партызанам. Многія жыхары пайшлі ў атрады народных мсціўцаў.

Жыхар вёскі Жмураўка Рыгор Сямёнавіч Пішчык быў партызанскім сувязным атрада «Мсцівец», прыносіў важныя звесткі, хадзіў у засады на дарогі Хойнікі-Рэчыца-Калінкавічы. Сваімі вачамі ўбачыў хлопец, што такое палон. У нямецкім лагеры пад Дрэздэнам, у Сефтэнбургу. Катаржная праца, затым уцёкі. Трапіў Рыгор на тэрыторыю Чэхаславакіі і там уключыўся ў барацьбу з ворагам. Потым стаў байцом Чырвонай Арміі. Вярнуўся з Перамогай.

Жыхар вёскі Броннае Фёдар Нічыпаравіч Машачка гераічна змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе «Смерць фашызму» і аддаў сваё жыццё за нашае вызваленне. Подзвіг яго і яго таварышаў пісьменнік П. Чарвінскі апісаў у кнізе «Кроў за кроў».

Георгій Васільевіч Нікалайчык, жыхар вёскі Жмураўка, удзельнічаў у баях за Берлін. Быў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу».

Малодшае пакаленне працягвае баявыя традыцыі сваіх дзедаў. Так, у свой час абавязковай службы ў арміі былыя выпускнікі Жмураўскай СШ Іван Фярголец, Алег Дуброўскі, Уладзімір Кунцэвіч за ўзорнае выкананне службовага абавязку былі ўзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі».

У цэнтры вёскі Жмураўка ўзвышаецца помнік загінуўшым воінам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні.  Школьнікі сюды ўскладаюць кветкі, праходзяць мітынгі. Наша Памяць жыве!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity