Общество > Нам пишут

1983

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Цікавая сустрэча

 +

Напярэдадні Дня пагранічніка ў сярэдняй школе № 12 адбылася цікавая сустрэча. У госці да вучняў 8 «В» класа прыйшоў ветэран пагранічных войск Георгій Георгіевіч Лёгенькі, які служыў у радах пагранічных войск у перыяд з 1985-га па 1988 год на мяжы Ірана і Афганістана. Зараз ён працуе ў гэтай школе.

 

Многія школьнікі і не здагадваліся, што побач з імі знаходзіцца такі цікавы, цудоўны чалавек. Рабяты даведаліся пра адказную службу ў пагранічных войсках, гераічнае мінулае, пазнаёміліся з элементамі страявой і фізічнай падрыхтоўкі.

Госць згадваў цікавыя выпады са сваёй салдацкай службы, дзе ўсе жылі як адна сям’я. Разам на заставе служылі сабакі, якія дапамагалі знаходзіць наркотыкі і парушальнікаў. Георгій Лёгенькі паказаў хлапчукам, як трэба рыхтаваць сябе да службы. Школьнікі з цікавасцю разглядалі армейскія фотаздымкі, задавалі пытанні.

Георгій Георгіевіч любіць маляваць, грае на гітары. Дзеці з задавальненнем слухалі песні ў яго выкананні.

 

Тамара Коцур, настаўніца спеваў і мастацтва і класны кіраўнік 8 «В» класа, з вучнямі падрыхтавалі канцэрт для госця. Пакарыў слухачоў вучань Юра Руль, які выконваў песні пад акампанемент гітары. Хлапчукі адзначылі, што ўжо са школы трэба рыхтаваць сябе моцнымі, вытрыманымі, адказнымі да службы ў арміі.

Напрыканцы сустрэчы вучні ўручылі госцю кветкі і выказалі найлепшыя пажаданні і падзяку за цікавую размову. Яны ўпэўнены: рубяжы нашай Айчыны пад надзейнай аховай.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity